Рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі даў старт конкурсу на стварэнне лагатыпа, прысвечанага 60-годдзю студатрадаўскага руху ў Рэспубліцы Беларусь. З падрабязнасцямі (палажэннем) можна азнаёміцца на сайце БРСМ.
Калі прыгадаць гісторыю, у 1963 годзе быў сфармаваны Рэспубліканскі штаб студэнцкіх будаўнічых атрадаў, 2,5 тысячы беларускіх студэнтаў з 16 ВНУ Беларусі выехалі ва Уральскую вобласць Казахстана. Зводны атрад удзельнічаў у будаўніцтве 362 аб’ектаў жыллёвага і культурна-бытавога прызначэння ў 41 гаспадарцы Заходне-Казахстанскага краю. У стэпе было пабудавана 100 жылых дамоў, 18 інтэрнатаў, 34 культурна-бытавыя аб’екты, шэсць майстэрняў, восем школ, лазні, склады. Таму 1963 год прынята лічыць датай заснавання студатрадаўскага руху ў Беларусі.
Мэта конкурсу — захаванне гістарычнай памяці, традыцый Беларускіх студэнцкіх атрадаў, папулярызацыя іх дзейнасці. У ім могуць удзельнічаць усе ахвотныя грамадзяне краіны, у тым ліку мастакі-дызайнеры або іх групы. Кожны ўдзельнік можа прадставіць на конкурс не больш за тры эскізныя распрацоўкі лагатыпа.
Конкурсная работа павінна быць крэатыўнай, унікальнай, адпавядаць тэматыцы, культурным, патрыятычным і эстэтычным нормам. Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца работы з выкарыстаннем аўтарскіх элементаў, раней размешчаных у інтэрнеце.
Конкурсная работа павінна быць крэатыўнай, унікальнай, адпавядаць тэматыцы, культурным, патрыятычным і эстэтычным нормам. Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца работы з выкарыстаннем аўтарскіх элементаў, раней размешчаных у інтэрнеце.
Эскізы будуць ацэньвацца па наступных крытэрыях: адпаведнасць тэматыцы конкурсу, арыгінальнасць і навізна ідэі, унікальнасць графічнага рашэння, умелае выкарыстанне асноўных элементаў дзяржаўнай сімволікі і нацыянальнага каларыту ў дызайне лагатыпа, лёгкасць успрымання, пазнавальнасць і лаканічнасць выяўленчых прыёмаў, эстэтычнасць і акуратнасць афармлення лагатыпа, тэхналагічнасць і прастата тыражыравання.
Работы на конкурс прымаюцца да 25 красавіка. Арганізатар конкурсу — Рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў БРСМ.
Сяргей Расолька
Звязда, 12 красавіка 2023
Звязда, 12 красавіка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/117/69041
Текущая дата: 18.11.2024