У Асіповічах пры спробе незаконнага продажу дарожнага друзу з доказамі злачынства затрыманы супрацоўнік адной з арганізацый.
Праваахоўнікі ўстанавілі, што на прадпрыемстве сістэматычна дапускаліся грубыя парушэнні працэсу вырабу дарожнай сумесі для будаўнічых і рамонтных работ. Па інфармацыі УУС Магілёўскага аблвыканкама, колькасць дабаўленай фракцыі друзу не адпавядала заяўленым нормам, што ўплывала на якасць саставу.
Высветлілася, што 26-гадовы мужчына, з’яўляючыся матэрыяльна адказнай асобай за захоўванне, адгрузку і вытворчасць сумесі на пастаяннай аснове грэбаваў выкананнем тэхналогіі яе вырабу, не дасыпаючы патрэбную колькасць друзу. Зэканомлены будаўнічы матэрыял планаваў перапрадаць. Пры спробе рэалізаваць выкрадзенае ён быў затрыманы праваахоўнікамі з доказамі злачынства. Каля 35 тон друзу на агульную суму амаль 1200 рублёў канфіскавана супрацоўнікамі міліцыі.
У дачыненні да падазраванага следчымі заведзена крымінальная справа.
Сяргей Расолька
Звязда, 5 красавіка 2023
Звязда, 5 красавіка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/118/68948
Текущая дата: 18.11.2024