Абвінавачанага пачалі судзіць у мінулую сераду, Дзмітрыеў сваю віну прызнаў і заявіў у судзе аб раскаянні.
Абвінавачанага пачалі судзіць у мінулую сераду, Дзмітрыеў сваю віну прызнаў і заявіў у судзе аб раскаянні. Суд Маскоўскага раёна Мінска прыгаварыў былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Дзмітрыева да 1,5 года калоніі агульнага рэжыму.
"Прызнаць вінаватым у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, якія пацягнулі парушэнне працы транспарту, пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства і... прызначыць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін адзін год шэсць месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму", - сказала суддзя.
Дзмітрыева судзілі па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі ("Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх").
Пракурор папрасіў суд прызначыць яму 2 гады пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі агульнага рэжыму. Гэта палова з таго, што прадугледжвае санкцыя гэтага артыкула.
Дзмітрыева абвінавачвалі ў тым, што ў перыяд з 23 жніўня па 6 верасня 2020 года, наўмысна, знаходзячыся ў Мінску, прыняў актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з яўным непадпарадкаваннем законным патрабаванням супрацоўнікам міліцыі.
Абвінавачаны ў судзе прызнаў віну ў поўным аб’ёме і заявіў аб раскаянні. Апазіцыйны палітык знаходзіцца пад вартай з 18 студзеня 2023 года.
Sputnik, 6 красавіка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/118/68958
Текущая дата: 18.11.2024