Белорусский портал в Казахстане

Энергетыкі абследуюць лініі электраперадачы з дапамогай беспілотнікаў



Непагадзь, што прыйшла ў Беларусь, парушыла забеспячэнне святлом многіх населеных пунктаў Мінскай і Віцебскай абласцей. На ліквідацыі наступстваў (аднаўленні электразабеспячэння) працуе каля 50 брыгад энергасістэмы, паведамляюць у Мінэнерга.

Стан ліній электраперадачы зараз абследуюць з дапамогай прыкладна 40 беспілотных лятальных апаратаў. БЛА дазваляюць аператыўна выяўляць парушэнні ў рабоце электрасетак, асабліва пасля неспрыяльных умоў надвор’я і ў цяжкадаступнай мясцовасці.

Інфармацыю, атрыманую з беспілотнікаў, выкарыстоўваюць таксама пры правядзенні рамонту і расчыстцы ахоўных зон ліній электраперадачы ад дрэў і кустоў. Увогуле спектр магчымасцяў гэтых памочнікаў даволі шырокі: ад відэаманіторынгу да цеплавізійных абследаванняў энергааб’ектаў.

Ірына Сідарок
Звязда, 30 сакавіка 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/119/68892
Текущая дата: 18.11.2024