У Брэсце праваахоўнікі шукаюць уладальніка забытай сумкі з буйной сумай грошай і дакументамі, паведамілі ва УУС аблвыканкама.
У міліцыю звярнуўся супрацоўнік службы бяспекі аднаго з гандлёвых цэнтраў. Увечары 1 красавіка мужчына знайшоў у кафэ забытую сумку з буйной сумай грошай, мабільным тэлефонам і двума пашпартамі — Расійскай Федэрацыі і Бельгіі. Выказаўшы здагадку, што гаспадар хутка вернецца, рэч пакінулі. Аднак уладальнік так і не аб’явіўся, і ахоўнік паведаміў пра знаходку праваахоўнікам.
Цяпер знойдзеная маёмасць знаходзіцца ў Маскоўскім РУУС Брэста. Праваахоўнікі шукаюць уладальніка. «Гэты выпадак з’яўляецца прыкладам таго, што сумленнасць і прыстойнасць не засталіся ў мінулым. Спадзяемся, такія паводзіны стануць нормай у нашым грамадстве», — дапоўнілі ва УУС.
Звязда, 2 красавіка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/119/68919
Текущая дата: 18.11.2024