Белорусский портал в Казахстане

Каля 30 тыс. беларусаў ужо прынялі ўдзел у акцыі «Дай лесу новае жыццё!»



Каля 30 тыс. чалавек па ўсёй краіне ўжо прынялі ўдзел у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Дай лесу новае жыццё!». Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Аляксандр Драгун.

«Акцыі даў старт асабіста Прэзідэнт. Па нашых папярэдніх падліках, з улікам сённяшняга дня каля 30 тыс. чалавек па ўсёй краіне прынялі ўдзел у гэтай акцыі, — расказаў Аляксандр Драгун. — Усе вышэйшыя службовыя асобы, органы ўлады, дзяржкіравання, грамадскія арганізацыі прымаюць у ёй удзел. Сапраўды адгукнуліся ўсе ад малога да вялікага. Мы прапануем не толькі пасадзіць лес, але і прыбраць галінкі, пасечаныя рэшткі. Усе з задавальненнем адгукаюцца на наш заклік, і мы ўдзячныя за водгук насельніцтва».

Звязда, 27 кастрычніка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/12/75677
Текущая дата: 27.12.2024