Гэты дзень з`яўляецца трыста другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 64 дні.
Якія падзеі адбыліся 28 кастрычніка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 28 кастрычніка
У 1523 годзе ў Кракаве выйшла з друку паэма Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра".
У 1925 годзе была створана Пінская каталіцкая дыяцэзія.
У 1939 годзе ў Беластоку пачаўся Сход народа Заходняй Беларусі, які прыняў рашэнне пра далучэнне заходнебеларускіх зямель да БССР.
У 1945 годзе ў Мінску быў закладзены парк Перамогі.
У 1999 годзе была заснавана Археаграфічная камісія Дзяржаўнага камітэта па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь, з мэтай сістэматычнага збору і вывучэння архіўных дакументаў.
Хто нарадзіўся 28 кастрычніка
1884 год: Фларыян Ждановіч, тэатральны дзеяч, акцёр, рэжысёр, адзін з заснавальнікаў прафесійнага беларускага тэатра.
1904 год: Парфён Савіцкі, беларускі гісторык.
1922 год: Міхась Даніленка, беларускі пісьменнік.
Таксама сёння нарадзіліся нідэрландскі гуманіст Эразм Ратэрдамскі, заснавальнік камп’ютарнай кампаніі Microsoft Біл Гейтс і амерыканская актрыса Джулія Робертс.
28 кастрычніка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць вялебнага Яўхіма.
Жанчыны працягвалі займацца сваімі працамі: мяць і церабіць лён, а таксама каноплі, з якіх потым атрымліваліся добрыя вяроўкі.
Калі снег яшчэ не выпаў, чакалі яго і ўзгадвалі: вясна прыйдзе ў той дзень, калі ў кастрычніку выпадзе снег. Калі ў гэты дзень заўважалі казурак, гэта значыла, што зіма будзе цёплай.
Sputnik, 28 кастрычніка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/12/75719
Текущая дата: 27.12.2024