Гэты дзень з`яўляецца трыста шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 60 дзён.
Якія падзеі адбыліся 1 лістапада і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 1 лістапада
У 1338 годзе быў усталяваны мір і заключаны гандлёвы дагавор князя Гедыміна з Лівонскім Ордэнам.
Хто нарадзіўся 1 лістапада
1873 год: Іван Замоцін, беларускі літаратуразнавец.
1895 год: Уладзімір Крыловіч, беларускі акцёр, адзін з заснавальнікаў беларускага савецкага тэатра.
1933 год: Вячаслаў Адамчык, беларускі пісьменнік, перакладчык.
1933 год: Вера Ляшук, беларускі літаратуразнавец.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі фізік Роберт Лафлін і брытанская пісьменніца Сюзанна Кларк.
1 лістапада ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Дзень святога Садока, а католікі – Дзень усіх святых, калі памінаюць нябожчыкаў.
У гэты час лясныя звяры і птушкі падбіраліся бліжэй да чалавечых дамоў. Конюхі ў гэты дзень раскідвалі авёс, каб прывабіць сарок.
Лічылася, што гэтыя птушкі сваім бесперапынным крыкам адпуджваюць ад коней "хлеўнікаў", якія часам шкодзяць ім: катаюцца, блытаюць грыву.
Лічылася, што гэтыя птушкі сваім бесперапынным крыкам адпуджваюць ад коней "хлеўнікаў", якія часам шкодзяць ім: катаюцца, блытаюць грыву.
Дарэчы, цёплы жаночы галаўны ўбор называецца "сарока". Ён можа быць упрыгожаны шыццём, вышыўкай, каменнямі і перлінамі.
Sputnik, 1 лістапада 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/12/75785
Текущая дата: 27.12.2024