Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 30 кастрычніка 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца трыста чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 62 дні.

Якія падзеі адбыліся 30 кастрычніка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 30 кастрычніка

У 1921 годзе афіцыйна адкрыўся Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
У 1939 годзе ў Беластоку скончыўся Народны сход Заходняй Беларусі, які прыняў рашэнне аб далучэнні заходнебеларускіх зямель да БССР.

Хто нарадзіўся 30 кастрычніка

1728 год: Марцін Пачобут-Адляніцкі, астраном і асветнік.
1883 год: Янка Быліна, беларускі паэт, каталіцкі святар.
1905 год: Андрэй Бембель, беларускі скульптар, народны мастак Беларусi.

Таксама сёння нарадзіліся французскі паэт і філосаф Поль Валеры, французскі кінарэжысёр Клод Лелуш і аргенцінскі футбаліст Дыега Марадона.

30 кастрычніка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць прарока Восія.

У народзе ў гэты дзень казалі: "На Восія кола растаецца з воссю". Мужчыны прыводзілі вазы ў парадак: чынілі іх, чысцілі, мазалі смалой і дзёгцем і ставілі да вясны ў хлеў. Прыслухоўваліся да колаў: калі яны не рыпаюць, ураджай у наступным годзе будзе добры.

Таксама пра надвор`е разважалі, гледзячы на жывёл: калі гусь маша крыламі – будзе дождж, а калі кот салодка спіць, будзе цёпла.

Sputnik, 30 кастрычніка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/12/75786
Текущая дата: 27.12.2024