Белорусский портал в Казахстане

Работнікам бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі



Віншаванне Прэзідэнта Беларусі.

Работнікам бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Дарагія сябры!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам.

Ваша шматгранная дзейнасць па стварэнні і падтрыманні парадку і камфорту ў дамах, гарадах, вёсках і пасёлках, прафесійным і якасным вырашэнні бытавых пытанняў вельмі патрэбна людзям. У многім дзякуючы менавіта вам чыстыя і добраўпарадкаваныя населеныя пункты, зялёныя і ўтульныя двары, паркі, скверы даўно сталі візітнай карткай Беларусі.

У гэты святочны дзень мы гаворым дзякуй усім супрацоўнікам і ветэранам галіны за напружаную і дзейсную працу.

Перакананы, сваёй добрасумленнай і стваральнай працай вы прадоўжыце ўносіць важкі ўклад у шчаслівую будучыню нашай цудоўнай рэспублікі і яе народа.

Жадаю поспехаў у дасягненні новых мэт, стабільнасці ў паступальным развіцці, здароўя і шчасця вам і вашым блізкім.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Лукашэнка

Звязда, 26 сакавіка 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/121/68811
Текущая дата: 18.11.2024