Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 11 сакавіка 2023 года



Гэты дзень з`яўляецца сямідзесятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 295 дзён.

Якія падзеі адбыліся 11 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 11 сакавіка

У 1993 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Гватэмалай.

Хто нарадзіўся 11 сакавіка

1887 год: Алесь Гарун, беларускі паэт.
1899 год: Вольга Галіна, беларуская актрыса.
1903 год: Тодар Кляшторны, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся польскі пісьменнік, кампазітар Каятан Крашэўскі і аргенцінскі музыкант і кампазітар Астар П`яцола.

11 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Парфірыя.

11 сакавіка звярталі ўвагу на птушак. Калі да гэтага дня пералётныя птушкі ўжо вярнуліся з выраю, будзе добры ўраджай хлеба. Калі яны робяць гнёзды на сонечным баку, лета будзе дажджыстае, калі ў цені – гарачае.

Імгла раніцай прадвяшчае дрэннае надвор`е, увечары – цёплае.

Sputnik, 11 сакавіка 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/124/68664
Текущая дата: 18.11.2024