Больш за 80 пунктаў выдачы снегавых лапат для ліквідацыі наступстваў непагадзі адкрыты ў Мінску, паведамілі ў ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка».
Атрымаць інвентар жыхары сталіцы могуць больш чым у 80 пунктах выдачы, арганізаваных ва ўсіх раёнах горада. Большасць з іх адкрыліся ў 8.00 і працягнуць сваю працу да вечара. Тры пункты ў Першамайскім раёне сталіцы (вул. Мсціслаўца, 4, вул.Кутузава, 18, і вул. Каліноўскага, 115) будуць працаваць у кругласутачным рэжыме.
Ліквідаваць наступствы моцнага снегападу мінскія камунальныя службы працягнулі 11 сакавіка з 6.00. Ва ўборцы двароў і прыдамавых тэрыторый задзейнічаны 1,9 тыс. работнікаў і 48 адзінак тэхнікі.
Звязда, 11 сакавіка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/124/68669
Текущая дата: 18.11.2024