Белорусский портал в Казахстане

Суд па справе Пратасевіча і іншых рэдактараў NEXTA зрабілі адкрытым



Больш за два тыдні судовае следства па гэтай справе ішло за зачыненымі дзвярама, дваіх з трох фігурантаў судзяць завочна.

Суд Мінскай вобласці аднавіў разгляд крымінальнай справы ў адкрытым судовым пасяджанні ў дачыненні да заснавальнікаў Telegram-канала NEXTA, прызнанага ў Беларусі тэрарыстычнай арганізацыяй.

Па справе праходзяць у якасці абвінавачаных тры фігуранты – Раман Пратасевіч, Сцяпан Пуціла і Ян Рудзік. У судзе прысутнічае толькі Пратасевіч, Пуціла і Рудзік знаходзяцца па-за межамі Беларусі, іх справа разглядалася ў рамках спецвытворчасці.

Суд па гэтай справе пачаўся 16 лютага ў адкрытым фармаце, было зачытана абвінавачанне Пратасевічу, прайшоў яго допыт у судзе, пачалі зачытваць матэрыялы справы і допыт сведкаў. Потым частку справы разглядалі за зачыненымі дзвярама. Сёння, 11 сакавіка, суд зрабілі адкрытым. Цяпер пракурор чытае пратаколы допыту Пратасевіча.

Абвінавачаны Пратасевіч, які прызнаў віну, займае ў судзе актыўную пазіцыю, дае паказанні.

Сёння ён распавёў пра тое, як NEXTA "піярылі" жаночыя маршы, а таксама пра тое, хто акрамя яго, Пуцілы і Рудзіка працавалі на тэлеграм-канале.

Пратасевіч знаходзіцца не пад вартай, да яго прыменена мера стрымання ў выглядзе хатняга арышту – яго ў суд дастаўляюць пад канвоем. У зале суда Пратасевіч знаходзіцца не ў клетцы.

Усім абвінавачаным прад’яўлена абвінавачанне па больш як 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса. Акрамя гэтага, Генпракуратурай Беларусі ў інтарэсах дзяржавы заяўлены іск у памеры больш за 30 мільёнаў рублёў.

Мінск, 10 сакавіка 2023
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/125/68636
Текущая дата: 18.11.2024