25 лютага наведвальнікі сада змогуць акунуцца ў атмасферу свята, смеху, гульняў і зімовых забаў. Скамарохі і калядоўшчыкі не дадуць сумаваць. Яны раскажуць пра гісторыю Масленіцы, пачастуюць блінамі, правядуць конкурсы, запросяць гледачоў на масленічныя гульні і пацехі.
Для дзяцей з 13.00 да 15.00 будзе арганізаваны практыкум па вырабе дзіцячых сувеніраў (у экспазіцыйнай аранжарэі).
Дапамагаць зараджаць гасцей пазітывам будуць удзельнікі забаўляльнай праграмы: гарэзлівае фольк-шоў «Забабоны», сілавое шоу, ансамбль народнай песні і музыкі «Шчодрыца» і шоу-балет «Феерыя».
Напрыканцы ўсіх чакае непаўторнае шоу ад Тэатра вогненных паказаў «Элементаль». Гэта незабыўнае відовішча, фантастычная атмасфера гульні агню і святла, створаная на высокім тэхнічным і эстэтычным узроўнях.
Кульмінацыяй свята стане спальванне пудзіла зімы, што азнача прыход вясны і надзеі на новы спрыяльны і шчодры год.
26 лютага ў Цэнтральным батанічным садзе зноў чакаюць гасцей на «Бліновы дзень». Будзе магчымасць пачаставацца масленічнымі стравамі і ўвогуле правесці цікава дзень у актыўных лакацыях.
З 13.00 да 15.00 для дзяцей у экспазіцыйнай галерэі будзе арганізаваны практыкум па вырабе дзіцячых сувеніраў.
Аматары тропікаў змогуць таксама наведаць аранжарэю з квітнеючымі архідэямі, японскай камеліяй, азаліяй, стрэліцыяй і спатыфілумамі.
Надзея Нікалаева
Звязда, 20 лютага 2023
Звязда, 20 лютага 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/128/68475
Текущая дата: 18.11.2024