Белорусский портал в Казахстане

Польшча абмяжуе рух грузавікоў у пункце пропуску "Кукурыкі"



Аб гэтым паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Польскае пагранведамства праінфармавала беларускі бок аб тым, што з 21.00 21 лютага ў польскім пункце пропуску "Кукурыкі" абмяжоўваецца рух велікагрузаў, за выключэннем зарэгістраваных у дзяржавах - членах ЕС, Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю (ЕАСГ). 

З 21.00 21 лютага фуры, якія не зарэгістраваны ў гэтых арганізацыях і краінах, не змогуць перасекчы польска-беларускую граніцу. Для легкавушак застаецца толькі пункт пропуску "Цярэспаль" (з беларускага боку - "Брэст").

ДПК рэкамендуе ўлічваць гэту інфармацыю ў выпадку планавання перасячэння граніцы.



20 лютага 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/128/68484
Текущая дата: 18.11.2024