Свята «Морынская залатая рыбка», якое праходзіць ужо ў сёмы раз, стала адным з культурных і турыстычных брэндаў раёна.
Месца правядзення выбрана невыпадкова, бо аграгарадок Морына размешчаны на беразе Нёмана. Гэтыя месцы заўсёды славіліся сваёй рыбалкай, а гаспадыні традыцыйна рыхтавалі стравы з рыбы.
Лейтматыў святочнага мерапрыемства, вядома ж, — юшка. Сёлета арганізатары вырашылі сумясціць свята «Морынская залатая рыбка» і Масленіцу, таму акрамя юшкі госці мелі магчымасць пакаштаваць і бліны. У конкурсе па прыгатаванні юшкі бралі ўдзел сем каманд Іўеўскага раёна.
Звязда, 12 лютага 2023
Звязда, 12 лютага 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/130/68343
Текущая дата: 18.11.2024