Белорусский портал в Казахстане

Расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны застанецца ў гісторыі назаўсёды



Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы з дакладам генеральнага пракурора Андрэя Шведа.

Яшчэ адной тэмай даклада стала расследаванне крымінальнай справы па факце генацыду насельніцтва Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд. Крымінальны працэс быў пачаты Генпракуратурай у красавіку 2021 года.

«Акрамя вас, пракуратуры, ніхто не займаецца. Бачу, што вы актыўна гэта робіце. Малайцы, гэта вельмі патрэбна. Гэта застанецца ў гісторыі назаўсёды», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Звязда, 6 лютага 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/131/68306
Текущая дата: 18.11.2024