Беларускія педагогі выступілі з прапановай паказваць вучням у шосты навучальны дзень савецкія дакументальныя і мастацкія фільмы. Аб гэтым расказаў кіраўнік прэзідэнцкай Адміністрацыі Ігар Сяргеенка.
"Пабываўшы летась у рэгіёнах і паразмаўляўшы з педагогамі, я звярнуў увагу на тое, што яны ўзнімалі такую тэму – не хапае дакументальных фільмаў у школах. Каб у суботу, у шосты школьны дзень тыдня, дэманстраваць старыя добрыя дакументальныя і мастацкія савецкія фільмы" , – Сказаў Сяргеенка.
Потым ён дадаў, што і новыя карціны, якія здымаліся ў апошнія гады, таксама можна дэманстраваць у школах.
У якасці прыкладу ён прывёў дакументальны фільм "Ржэў. 500 дзён у агні". Паводле яго слоў, зусім не праблема, што стужка заблакавана ў сетцы.
"Прашу на гэта звярнуць увагу. Калі гэта тэма называлася, было такое пажаданне, трэба яго рэалізаваць. Калі патрэбна нейкая дапамога з боку міністэрства культуры, "Беларусьфільма", дапамога будзе аказана", – сказаў ён.
Сяргеенка таксама заўважыў, што неабходна актыўна працаваць над стварэннем новых айчынных дакументальных фільмаў і праграм гістарычнай тэматыкі.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/132/68233
Текущая дата: 18.11.2024