Ад імя ўдзельнікаў 15-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі начальнік экспедыцыі Аляксей Гайдашоў даслаў віншаванне з Днём беларускай навукі ўсім навукоўцам, даследчыкам і работнікам навуковай сферы краіны, паведамляе Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.
«Паважаныя калегі, дарагія сябры!
Каманда 15-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі віншуе слаўную навуковую супольнасць Рэспублікі Беларусь з прафесійным святам — Днём беларускай навукі!
Рэспубліцы Беларусь, калектыву Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, даследчым арганізацыям нашай краіны ёсць чым ганарыцца: навуковыя работы, адкрыцці і прарыўныя тэхналогіі беларускіх вучоных шырока вядомыя ва ўсім свеце, а імёны соцень ураджэнцаў Беларусі ўпісаны ў гісторыю сусветнага навуковага прагрэсу.
Сёння навуковая супольнасць Рэспублікі Беларусь — магутная сіла, якая стварае надзейны фундамент для дынамічнага развіцця і працвітання нашай краіны.
Дзякуй вам за адданасць навуцы, за вашу актыўную, мэтанакіраваную працу, за ўклад у айчынную і сусветную навуку! Жадаем міру і дабрабыту, моцнага палярнага здароўя і шчасця, вялікіх магчымасцяў і прарываў, смелых ідэй і ўчынкаў, увасаблення ў жыццё вялікіх мэт і імкненняў, геніяльных думак і адкрыццяў у інтарэсах нашай краіны і сусветнага навуковага прагрэсу!
Каманда 15-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі:
Начальнік БАЭ Аляксей Гайдашоў
Начальнік базы Уладзімір Несцяровіч
Галоўныя спецыялісты:
Аляксандр Абатурын
Павел Растоў
Урач-хірург Алег Пешкаў
Вядучыя спецыялісты:
Павел Шаблыка
Кірыл Рабычын
Мікіта Ізідэраў
Сяргей Люты
Уладзіслаў Базылевіч
Віталь Лукін
Аляксей Барысавец».
Звязда, 29 студзеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/133/68187
Текущая дата: 18.11.2024