Белорусский портал в Казахстане

Стартаваў Рэспубліканскі конкурс «У кожнага часу свае героі» да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў



Арганізатарам мерапрыемства выступіў Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Са студзеня па люты ва ўстановах адукацыі краіны праводзіцца рэспубліканскі конкурс «У кожнага часу свае героі», прымеркаваны да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. 

Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях:

*«Імі ганарымся і памяць іх шануем»: удзельнікам неабходна падрыхтаваць даследчыя работы аб воінах-інтэрнацыяналістах — педагогах, якія працавалі ў дадзенай установе адукацыі або звязаны з аўтарам работы, а таксама аб прадстаўніках сваёй сям’і (роду).
*«Афганская вайна — жывая памяць»: удзельнікі ствараюць відэаролік, які прэзентуе дзейнасць ва ўстановах адукацыі музеяў і музейных экспазіцый, прысвечаных падзеям і асобам, звязаным з тэмай Афганскай вайны 1979–1989 гадоў.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна да 20 лютага 2023 года зарэгістравацца на платформе «ПАТРЫЁТ.BY» і прымацаваць конкурсную работу.

Пераможцы і прызёры конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

Больш падрабязную інфармацыю аб конкурсе можна знайсці тут.

Надзея Нікалаева
Звязда, 24 студзеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/134/68120
Текущая дата: 18.11.2024