Аб гэтым паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ, старшыня Цэнтральнага савета БРПА Аляксандра Ганчарова.
«Скажу шчыра, усім нам да душы новы дабрачынны праект, які выхоўвае ў дзяцей і моладзі дабрыню і міласэрнасць. Гэта сваімі справамі пацвердзілі 25 277 яго ўдзельнікаў — дзеці, падлеткі і моладзь. Толькі па лініі нашых моладзевых арганізацый было праведзена 2 648 навагодніх і калядных мерапрыемстваў — святочных сустрэч і канцэртаў для падапечных тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дамоў сястрынскага догляду, — сказала Аляксандра Ганчарова. — Нашы рабяты наведвалі ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, ветэранаў працы, камсамольскага і піянерскага руху, адзінока пражываючых пажылых грамадзян».
Па ініцыятыве кіраўніка дзяржавы, агучанай на дабрачынным свяце, прысвечаным акцыі «Нашы дзеці», з 3 па 14 студзеня ў краіне праходзілі мерапрыемствы акцыі «Ад усёй душы». Яе арганізатары — Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства адукацыі сумесна з Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі і Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыяй паставілі сваёй мэтай праявіць у святочныя дні клопат і ўвагу да прадстаўнікоў старэйшага пакалення, максімальна далучыць школьнікаў і студэнтаў да аказання дапамогі і падтрымкі людзям срэбнага і залатога ўзросту, развіваць фармат «Ад дзяцей — пажылым людзям».
Звязда, 16 студзеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/136/67992
Текущая дата: 18.11.2024