Міністэрства сувязі і інфарматызацыі 10 студзеня выпусціць у абарачэнне дзве паштовыя маркі серыі «Беларуская кухня» («Грыбны суп», «Печаныя яблыкі»).
Мастак паштовых марак Аляксандр Міцянін, дызайн Марыны Віткоўскай. У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
Да дадзенага выпуску падрыхтаваны карткі для картмаксімумаў.
Тыраж марак па 36 тыс. Маркі друкаваліся ў Бабруйскай узбуйненай друкарні ім. А.Т.Непагодзіна.
Звязда, 10 студзеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/138/67866
Текущая дата: 18.11.2024