Гэты дзень з`яўляецца восьмым па грыгарыянскім календары, а да канца года засталося 357 дзён.
Якія падзеі адбыліся 8 студзеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 8 студзеня
У 1919 годзе Мінск быў абвешчаны сталіцай БССР.
У 1954 годзе ў Беларусі былі ліквідаваны вобласці: Бабруйская, Баранавіцкая, Палеская з цэнтрам у Мазыры, Пінская і Полацкая.
Хто нарадзіўся 8 студзеня
1924 год: Алесь Савіцкі, беларускі пісьменнік.
1936 год: Генадзь Каханоўскі, беларускі гісторык.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі спявак Элвіс Прэслі і англійскі фізік-тэарэтык Стывен Хокінг.
8 студзеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць Сабор Прасвятой Багародзіцы. Саборам гэты дзень называецца таму, што 8 студзеня адбываецца агульнае свята і іншых людзей, якія блізкія да Ісуса Хрыста і Дзевы Марыі. Так ушаноўваюць цара Давіда, які быў продкам Ісуса, а таксама святога Іосіфа і яго сына ад першага шлюбу Іакава.
У народзе гэты дзень быў прысвечаны павітухам і парадзіхам. Жанчыны ў гэты дзень прыходзілі да павітух, якія прымалі ў іх роды, паказвалі ім дзіця і дарылі падарункі.
Сёння прыбіралі ў хатах і выносілі з іх стары посуд і іншыя нягодныя рэчы.
Калі 8 студзеня снег ліпне да рук – будзе адліга. Паўночны вецер, наадварот, прадказвае сцюжу.
Sputnik, 8 студзеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/139/67845
Текущая дата: 18.11.2024