Гэты дзень з`яўляецца трэцім па грыгарыянскім календары і да канца года засталося 362 дні.
Якія падзеі адбыліся 3 студзеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 3 студзеня
У 1959 годзе Аляска была прызнана 49-м штатам ЗША.
Хто нарадзіўся 3 студзеня
1738 год: Казімір Нарбут, мысліцель, асветнік і філосаф эпохі Асветніцтва.
1905 год: Уладзімір Хадыка, беларускі паэт.
1938 год: Данута Бічэль-Загнетава, беларуская паэтэса
1944 год: Міхаіл Раманюк, беларускі этнограф.
1947 год: Васіль Гігевіч, беларускі пісьменнік.
Таксама сёння нарадзіліся рымскі аратар Марк Тулій Цыцэрон, англійскі пісьменнік Джон Толкіэн і аўстралійскі і амерыканскі акцёр Мэл Гібсан.
3 студзеня ў народным календары
Сёння Праваслаўная царква ўспамінае мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Русі Пятра.
У гэты дзень гаспадар хадзіў на гумно і правяраў, ці не сапсавалі мышы зерне. Таксама ён прыслухоўваўся. Калі чуў гудзенне – надвор`е летам будзе кепскае. Каб абараніць зерне ад шкоднікаў, у мех клалі дзве лучыны ў выглядзе крыжа.
Па народным павер`і, які Пётр, такі будзе і верасень. Шмат снега ў гэты дзень прадвяшчае добры ўраджай.
Sputnik, 3 студзеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/140/67779
Текущая дата: 18.11.2024