З лютага 74 432 грамадзяніны Украіны прыбылі ў Беларусь, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
Паводле інфармацыі ведамства, праз украінска-беларускую граніцу прыбылі 15 890 чалавек, транзітам праз Польшчу — 46 321, праз Літву — 10 070, праз Латвію — 2151.
За тыдзень у Беларусь уехалі больш за 1700 украінцаў. Усе транзітам праз краіны ЕС.
Звязда, 30 снежня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/141/67731
Текущая дата: 18.11.2024