Жыхарка сталіцы звярнулася ў Маскоўскі РАУС Мінска з заявай, што стала ахвярай кібермахляроў. Мінчанцы патэлефанавалі праз мэсэнджар і паведамілі, што зламыснік спрабуе ўзяць крэдыт на яе імя.
Па заяве махляроў, мінчанцы, каб засцерагчы свае грошы і дапамагчы вылічыць зламысніка, неабходна аформіць крэдыт на сваё імя, а пасля ўсталяваць на смартфон пэўны дадатак. Заяўніцы паведамілі па тэлефоне, як сябе паводзіць у банку пры афармленні крэдыту, і папярэдзілі, што нікому нельга паведамляць пра тое, што адбываецца. Пацярпелая выканала ўсе ўказанні і пазбавілася Br9 тыс.
Праваахоўнікі правялі праверку, следчыя распачалі крымінальную справу.
Міліцыя нагадвае, што супрацоўнікі банкаў, а таксама іншых дзяржустаноў не тэлефануюць праз мэсэнджар для атрымання асабістых звестак. Таксама не варта ўсталёўваць праграмы для аддаленага доступу і пераходзіць па дасланых спасылках.
Звязда, 26 снежня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/142/67649
Текущая дата: 18.11.2024