Белорусский портал в Казахстане

Беларуская чыгунка назначыла больш за 155 дадатковых паяздоў да навагодніх і калядных свят



На перыяд навагодніх і калядных свят назначана ўжо больш за 155 дадатковых паяздоў, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

У міжнародных зносінах дадаткова назначаны паязды па маршрутах Мінск - Масква і Брэст - Мінск - Масква, якія будуць курсаваць у дні найбольшай пасажырскай актыўнасці - 29 і 30 снежня, а таксама з 1 па 8 студзеня.

Дадатковыя паязды ўнутры Беларусі назначаны на найбольш папулярных у пасажыраў напрамках Мінск - Гомель, Мінск - Брэст і Мінск - Віцебск. Яны будуць курсаваць 30 і 31 снежня, а таксама 6, 7 і 8 студзеня.

Больш падрабязную інфармацыю аб часе адпраўлення, маршруце руху дадатковых паяздоў і кошце праезду можна атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі, у мабільным дадатку "БЧ. Мой поезд", а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра.

29 снежня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/142/67714
Текущая дата: 18.11.2024