Гэты дзень з`яўляецца трыста пяцьдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 8 дзён.
Якія падзеі адбыліся 23 снежня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 23 снежня
У 1596 годзе завяршылася складанне Берасцейскай уніі.
Хто нарадзіўся 23 снежня
1922 год: Вольга Ладыгіна, беларускі архітэктар.
1987 год: Любоў Чаркашына, беларуская гімнастка.
Таксама сёння нарадзіліся французскі заснавальнік егіпталогіі Жан-Франсуа Шампальён і англійскі архітэктар Джэймс Гібс.
23 снежня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Міны Красамоўнага, які праславіўся як лекар.
У народзе ў гэты дзень чыталі замовы супраць начніцы, якая па павер`ях пужала дзяцей. Для таго, каб абараніць дзіця ад начніцы, таксама саджалі на акно ляльку, якая павінна была перацягнуць увагу нячысціка на сябе.
Калі 23 снежня ясна, варта чакаць маразоў. Ветранае і сухое надвор`е прадракае засушлівае лета.
Sputnik, 23 снежня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/143/67571
Текущая дата: 19.11.2024