Белорусский портал в Казахстане

Каляды 2022: святочныя праграмы на беларускім тэлебачанні



З нагоды ўрачыстасці Нараджэння Пана, 24 і 25 снежня Белтэлерадыёкампанія рыхтуе шэраг святочных праграм.

У суботу 24 снежня прамая трансляцыя святой Імшы Пастэркі сёлета будзе весціся на тэлеканале «Беларусь 1» з магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава. Узначаліць урачыстую цэлебрацыю адказны за Магілёўскі рэгіён Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

Пачатак прамой трансляцыі з Магілёва ў 21.45.

Адразу пасля заканчэння трансляцыі з Магілёва, у 23.30, адбудзецца ўключэнне з базылікі святога Пятра ў Ватыкане, са святой Імшы Пастэркі з удзелам Святога Айца Папы Францішка.

Раніцай у нядзелю 25 снежня ў 7.25 на тэлеканале «Беларусь 1» з віншавальным словам на Божае Нараджэнне звернецца Мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Ва ўрачыстасць Божага Нараджэння ў 15.30 на тэлеканале «Беларусь 3» адбудзецца трансляцыя з Ватыкана благаслаўлення Urbi et Orbi — «Гораду і свету» — Святога Айца Папы Францішка.

Catholic.by, 23 снежня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/143/67613
Текущая дата: 19.11.2024