Віншаванне Прэзідэнта Беларусі хрысціянам, якія святкуюць Раство Хрыстова 25 снежня.
Дарагія суайчыннікі!
Ад усёй душы віншую вас з Раством Хрыстовым і надыходзячым 2023 годам.
Светлае свята нагадвае аб тым, што вялікі духоўны шлях кожнага чалавека пачынаецца з нараджэння ў сэрцы маленькіх парасткаў веры, надзеі і любові. Вечныя хрысціянскія каштоўнасці надаюць нам сіл, аб`ядноўваюць народы і кантыненты, натхняюць на бескарыслівае служэнне бліжняму, заклікаюць да ўзаемапавагі і пошуку кампрамісаў.
Калядныя святы для беларусаў заўсёды былі благаславенным часам, калі мы становімся дабрэйшымі і больш міласэрнымі, удзяляем увагу родным, дапамагаем маючым у гэтым патрэбу, умацоўваем наша адзінства малітвай і стваральнай працай. Гэты дзень вяртае нас да нацыянальных традыцый, якія гістарычна служаць апорай грамадства.
Упэўнены, імкненне да добрасуседства, міру і згоды - залог шчаслівай будучыні Беларусі.
Жадаю ўсім моцнага здароўя і дабрабыту. Няхай гэта Раство стане новым пунктам адліку для добрых спраў.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/143/67626
Текущая дата: 19.11.2024