Пра гэта заявіў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў на святочным навукова-практычным семінары «Калядныя цуды: легенды і казкі».
У сваім выступе Уладзімір Гусакоў падкрэсліў, што казка — гэта не проста займальны аповяд для дзяцей, але і старажытная культура, філасофія.
«Існуе мноства жанраў казак. Да прыкладу, ёсць казкі пра жывёл, чараўніцтва, побыт і іншае. У Беларусі існуе 580 сюжэтаў казак, і гэта вельмі вялікае багацце для нашай краіны. Ёсць ідэі па стварэнні зборніка, які аб’ядноўвае ўсе гэтыя сюжэты. Бо народны фальклор — гэта наша гістарычная спадчына, культура і выхаванне для будучых маладых пакаленняў», — адзначыў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук.
Ён дадаў, што стварэннем зборніка трэба заняцца як мага хутчэй. «Беларускія казкі заслугоўваюць таго, каб гаварыць пра іх асобна і грунтоўна», — падсумаваў Уладзімір Гусакоў.
Звязда, 22 снежня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/144/67552
Текущая дата: 19.11.2024