Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 429 "Аб дзейнасці спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", паведамілі у прэс-службе беларускага лідара.
Дакумент накіраваны на забеспячэнне адраснай дзяржаўнай падтрымкі лепшых з лепшых прадстаўнікоў адоранай і таленавітай моладзі, стварэнне спрыяльных умоў для далейшага развіцця іх навуковага і творчага патэнцыялу, стымуляванне моладзевых ініцыятыў на карысць краіны.
Указам прадугледжваецца ўдасканаленне механізма падтрымкі таленавітай і адоранай моладзі спецыяльнымі фондамі Прэзідэнта і замацаванне найвышэйшага статусу ўладальнікаў узнагарод кіраўніка дзяржавы. Выключаюцца залішняя дэталізацыя і дубліраванне асобных норм, прызнаюцца страціўшымі сілу 9 нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць пытанні дзейнасці фондаў, устанаўліваюцца фіксаваныя фінансавыя расходы бюджэту на гэтыя мэты, удакладняецца парадак фарміравання і вядзення банкаў даных адоранай і таленавітай моладзі.
Штогод узнагародамі фонду па падтрымцы адоранай моладзі плануецца заахвочваць каля 500 чалавек, фонду па падтрымцы таленавітай моладзі - прыкладна 150 чалавек.
Уніфікаваны віды заахвочванняў фондаў. Устаноўлены такія заахвочванні, як Гранд-прэмія, спецыяльная прэмія, узнагароджанне "За ўклад у падрыхтоўку здольнай моладзі" і "За ўклад у выхаванне таленавітай моладзі", матэрыяльная падтрымка - грант. Выключаны прэміі, заахвочвальныя стыпендыі, матэрыяльная дапамога.
Значна павялічаны памеры выплат за выдатныя дасягненні навучэнцам, студэнтам, творчым калектывам, якія занялі ў спаборніцтвах першыя-трэція месцы, што дасць магчымасць накіроўваць атрыманыя сродкі на стварэнне твораў мастацтва і правядзенне навукова-даследчых работ, набыццё матэрыялаў, касцюмаў, інструментаў. Памеры заахвочванняў складаюць ад 40 да 150 базавых велічынь. Для педагогаў, якія выхавалі і падрыхтавалі адораную і таленавітую моладзь, прадугледжана ўзнагароджанне ад 40 да 60 базавых велічынь.
Узмацняецца персанальная адказнасць кіраўнікоў на месцах за якасць і дакладнасць прадстаўленых у саветы фондаў матэрыялаў на саіскальнікаў. Звесткі адносна кандыдатур на заахвочванні фондаў будуць праходзіць паглыбленую праверку. Прадугледжваецца парадак пазбаўлення заахвочванняў і аднаўлення ў правах асобы, заахвочанай фондамі.
19 снежня 2022, Мінск
БЕЛТА
19 снежня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/145/67510
Текущая дата: 19.11.2024