Гэты дзень з`яўляецца трыста сорак пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 20 дзён.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень гор. Якія яшчэ падзеі адбыліся 11 снежня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 11 снежня
У 1946 годзе пры ААН арганізаваны ЮНІСЕФ.
Хто нарадзіўся 11 снежня
1876 год: Мечыслаў Карловіч, беларускі кампазітар.
1934 год: Анатоль Воінаў, беларускі архітэктар, гісторык архітэктуры, педагог.
Таксама сёння нарадзіліся нямецкі фізіёлаг Роберт Кох і французскі акцёр Жан Марэ.
11 снежня ў народным календары
Сёння праваслаўная царква шануе памяць епіскапа Феадора.
У народным календары 11 снежня вядома як сойкін дзень. Гэта птушка выдатна імітуе розныя гукі. Лічылася добрай прыкметай, калі сойка ў гэты дзень прылятала да дома чалавека і спявала побач сваю песню. Тады трэба было выйсці з дома і пайсці туда, куды яна паляцела – так можна было знайсці сваё шчасце.
Людзі верылі, што на крылах у сойкі ёсць люстэркі, з дапамогай якіх птушка прадказвае будучыню. У гэты дзень і варажылі пра дабрабыт на будучы год. Для гэтага бралі трохі фасоляў і дзялілі на тры прыкладна роўныя купкі – здароўе, праца і сардэчныя справы адпаведна, – а потым лічылі фасоліны у кожнай. Калі іх колькасць была цотная, усё ў дадзенай сферы будзе добра.
Калі 11 снежня адліга, хутка прыдуць маразы. Халоднае надвор`е абяцае гарачае і сухое лета.
Sputnik, 11 снежня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/147/67397
Текущая дата: 19.11.2024