У гэтым годзе акцыя пройдзе па 30 снежня ў тры этапы, інфармуе МНС.
У час правядзення першага этапа, з 12 па 16 снежня, мэтавай аўдыторыяй стануць асобы пажылога ўзросту. Мерапрыемствы пройдуць на базе тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дамоў ветэранаў і інвалідаў, а таксама санаторыяў, у якіх адпачывае гэта катэгорыя насельніцтва.
Прапагандысты МНС правядуць з імі інтэрактыўную гутарку па асновах бяспекі жыццядзейнасці з выкарыстаннем гульні «Крокі выратавання», прапануюць паўдзельнічаць у тэматычных конкурсах і віктарынах, бяспройгрышных латарэях, арганізуюць выступленні артыстаў, творчых калектываў і многае іншае.
Прапагандысты МНС правядуць з імі інтэрактыўную гутарку па асновах бяспекі жыццядзейнасці з выкарыстаннем гульні «Крокі выратавання», прапануюць паўдзельнічаць у тэматычных конкурсах і віктарынах, бяспройгрышных латарэях, арганізуюць выступленні артыстаў, творчых калектываў і многае іншае.
З 19 па 23 снежня, падчас другога этапа акцыі, работнікі прапаганды наведаюць школы, інтэрнаты, сем’і, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, дзіцячыя дамы і дамы сямейнага тыпу. У госці да дзятвы змогуць прыехаць Дзед Мароз, Снягурка і героі мультфільма МНС «Чароўная кніга» і «Спецатрад 112», якія разам з работнікамі МНС раскажуць правілы бяспекі ў перыяд зімовых канікулаў: як паводзіць сябе на лёдзе, як карыстацца піратэхнікай. Акрамя таго, юнакоў і дзяўчат чакаюць віктарыны, тэатр экспромта, тэматычныя конкурсы, паказ фільмаў і ролікаў, а таксама наглядна-выяўленчая прадукцыя і падарункі.
У фінальным этапе акцыі, які пройдзе з 26 па 30 снежня, месцы продажу піратэхнікі наведаюць пажарны Дзед Мароз, Снягурачка, казачныя персанажы, якія правядуць з пакупнікамі гутаркі, раздадуць інструкцыі па бяспечным выкарыстанні піратэхнікі, календары і наглядна-выяўленчую прадукцыю, а таксама прапануюць зрабіць здымак на памяць на фоне тэматычнай фотазоны.
Дзед Мароз і Снягурка не пакінуць без увагі лядовыя каткі і іншыя месцы масавага катання. Там будуць размешчаны пляцоўкі МНС, на якіх пройдуць конкурсы, віктарыны, бяспройгрышныя латарэі і выступленні артыстаў. Наведаюць казачныя героі і месцы, апынуцца ў якіх напярэдадні свята вельмі сумна, — дзіцячыя ўстановы аховы здароўя. Там яны зладзяць сапраўднае свята, каб ніводнае дзіця не траціла веры ў цуд.
Асноўныя мерапрыемствы акцыі разгорнуцца ў месцах масавага знаходжання людзей: адкрытыя пляцоўкі, буйныя гандлёвыя цэнтры, рынкі, дзіцячыя забаўляльныя цэнтры і г.д. Ратавальнікі разам са сваімі вернымі казачнымі памочнікамі павіншуюць усіх з надыходзячымі святамі, нагадаюць правілы бяспекі, правядуць тэматычныя віктарыны, конкурсы і латарэі, раздадуць наглядна-выяўленчую прадукцыю, разыграюць прызы, а таксама падораць «творчыя» падарункі ад артыстаў і калектываў.
«Далей — больш!» — менавіта так падумалі работнікі прапаганды МНС і дадалі ў праграму акцыі яшчэ больш цікавых і займальных мерапрыемстваў. Шэсце пажарных Дзядоў Марозаў, лядовае шоу з МНС і Трусам-ратавальнікам... Святочныя віншаванні ад ратавальнікаў у дзіцячых бальніцах, радзільных дамах, дамах ветэранаў з выкарыстаннем коней, саней і тэматычна ўпрыгожанай пажарнай тэхнікі не пакінуць нікога абыякавым!
Тыя ж, хто не зможа прыняць непасрэдны ўдзел у мерапрыемствах акцыі, атрымаюць тэматычнае віншаванне ад ратавальніка Дзеда Мароза праз тэлефонную ці відэасувязь. Таксама будзе арганізавана рассыланне прафілактычнай карэспандэнцыі і віншаванняў па пошце.
Самым актыўным удзельнікам прапануецца прыняць удзел у квэстах на базе цэнтраў бяспекі і музеяў з удзелам Дзеда Мароза — ратавальніка. А таксама паказаць свае крэатыўнасць і знаходлівасць у конкурсе «Навагодні дызайн МНС», для ўдзелу ў якім трэба аформіць сваю кватэру па-навагодняму і бяспечна!
Сяргей Расолька
Звязда, 11 снежня 2022
Сяргей Расолька
Звязда, 11 снежня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/147/67402
Текущая дата: 19.11.2024