Гэты дзень з`яўляецца трыста трыццаць дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 26 дзён.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень добраахвотнікаў у імя эканамічнага і сацыяльнага развіцця. Якія яшчэ падзеі адбыліся 5 снежня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 5 снежня
У 1936 годзе была прынята сталінская Канстытуцыя СССР.
Хто нарадзіўся 5 снежня
1867 год: Юзаф Пілсудскі, польскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, першы кіраўнік адроджанай Польшчы.
1886 год: Мікола Равенскі, беларускі кампазітар, дырыжор, музычны крытык.
Таксама сёння нарадзіліся рускія паэты Фёдар Цютчаў і Афанасій Фет, амерыканскі мультыплікатар Уолт Дысней, іспанскі оперны спявак Хасэ Карэрас і французская спявачка Патрысія Каас.
5 снежня ў народным календары
У гэты дзень Праваслаўная царква шануе памяць святога Пракопія Чытальніка, у народзе свята насіла імя Пракоп`еў дзень.
Казалі: "Прыйшоў Пракоп, разрыў сугроб, па снезе ступае, дарогу капае". Да гэтага дня, як правіла, ужо ўстанаўліваўся добры санны шлях. Калі снега было шмат, вяскоўцы ставілі на дарогах тычкі – адмысловыя знакі, якія паказвалі шлях гандлярам і падарожнікам. Рабілі іх з палак з анучкай або саломай уверсе.
Калі на Пракопа цёпла, варта чакаць доўгую і снежную зіму. Каля вёскі бачылі ваўкоў – зіма будзе халодная. Калі марозна, але ў палонцы вада вышэй за ўзровень лёду, будзе адліга.
Sputnik, 5 снежня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/148/67294
Текущая дата: 19.11.2024