Сумесны прыём правялі старшыня Магілёўскага аблсавета Ірына Раінчык і намеснік абласной грамадскай арганізацыі «Белая Русь» Віктар Бубенцоў.
Усяго па дапамогу звярнулася пяць чалавек. Пытанні датычыліся працаўладкавання, работы ЖКГ, будаўніцтва дарогі, гаражнага кааператыва. Акрамя Магілёва былі прадстаўнікі Глускага і Магілёўскага раёнаў.
— Жыхару Глускага раёна, які звярнуўся наконт працаўладкавання, быў растлумачаны парадак падчас прыёму. Астатнія пытанні ўзятыя на кантроль і будуць разгледжаны ў адпаведнасці з заканадаўствам, — патлумачыў Віктар Бубенцоў.
Нэлі Зігуля
Звязда, 7 снежня 2022
Звязда, 7 снежня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/148/67336
Текущая дата: 19.11.2024