Аб гэтым паведамілі ў Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі Беларусі.
На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь 7-8 снежня пад кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь праводзіцца праверка дзяржаўнай сістэмы рэагавання на акты тэрарызму.
У гэты перыяд запланавана перамяшчэнне ваеннай тэхнікі і асабовага складу сіл забеспячэння нацыянальнай бяспекі, часовае абмежаванне руху грамадзян (транспарту) па асобных дарогах агульнага карыстання і ўчастках мясцовасці, прымяненне імітацыйных сродкаў паражэння ў вучэбных мэтах.
"Просім прабачэння за магчымыя нязручнасці", - гаворыцца ў паведамленні Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі.
7 снежня 2022, Мінск
БЕЛТА
7 снежня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/148/67338
Текущая дата: 19.11.2024