«Навагодні Экспрэс-2023» будзе курсаваць па дзіцячай чыгунцы ім.Заслонава з 23 снежня па 8 студзеня, паведамляецца на сайце Беларускай чыгункі.
«У паездку на навагоднім цягніку ў суправаджэнні казачных герояў запрашаюцца ўсе жадаючыя. На станцыі Сасновы Бор, на лясной паляне, будзе арганізавана тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам персанажаў з дзіцячых казак, мультфільмаў і, вядома ж, Дзеда Мароза і Снягуркі», — напісана ў паведамленні.
Падарожжа ў святочна ўпрыгожаных вагонах у госці да Дзеда Мароза можна будзе здзейсніць 23, 24, 25, 28, 29, 30 і 31 снежня, а таксама 1, 2, 6, 7 і 8 студзеня. У гэтыя дні саставы «Навагодняга экспрэса-2023» зробяць ад двух да чатырох рэйсаў.
Папярэдні продаж білетаў будзе адкрыта 12 снежня. Іх можна набыць праз інтэрнэт-сэрвісы альбо ў касе Дзіцячай чыгункі па адрасе: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 86.
Падрабязны расклад даступны на старонцы Дзіцячай чыгункі на афіцыйным сайце БЧ і ў яе афіцыйных групах у сацыяльных сетках.
Звязда, 7 снежня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/148/67345
Текущая дата: 19.11.2024