Белорусский портал в Казахстане

НАН Беларусі назвала лаўрэатаў прэмій для маладых навукоўцаў 2022 года



Прэзідыум НАН Беларусі падвёў вынікі конкурсу на суісканне прэмій для маладых навукоўцаў НАН Беларусі 2022 года. Лаўрэатамі сталі дзесяць маладых навукоўцаў.

Прэміі для маладых навукоўцаў НАН Беларусі заснаваныя ў 2019 годзе ў мэтах падтрымкі і заахвочвання таленавітых маладых навукоўцаў, якія працуюць у арганізацыях НАН Беларусі, стымулявання іх творчай ініцыятывы, умацавання кадравага патэнцыялу, увекавечання памяці выдатных беларускіх навукоўцаў і папулярызацыі ведаў аб гісторыі беларускай навукі.

Сістэма прэмій для маладых навукоўцаў уключае тры імянныя прэміі:

* прэмію імя акадэміка Ж. Алфёрава — у галіне фізікі, матэматыкі, інфарматыкі, фізіка-тэхнічных і тэхнічных навук (колькасць прэмій, якія прысуджаюцца, — дзве);
* прэмію імя акадэміка В. Купрэвіча — у галіне біялогіі, хіміі і навук аб Зямлі, медыцыны, аграрных навук (колькасць прэмій, якія прысуджаюцца, — чатыры);
* прэмію імя акадэміка У. Ігнатоўскага — у галіне гуманітарных і сацыяльных навук (колькасць прэмій, якія прысуджаюцца, — дзве).

Усяго прысуджаецца восем прэмій у памеры 15 базавых ставак кожная.

Сяргей Расолька
Звязда, 8 снежня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/148/67356
Текущая дата: 19.11.2024