Аб гэтым паведамілі на атамнай станцыі.
У ходзе рамонту праведзена замена адпрацаванага ядзернага паліва на свежае - у актыўную зону рэактара загружана каля 25 працэнтаў цеплавыдзяляльных зборак са свежым ядзерным палівам. Акрамя таго, у поўным аб`ёме выканана тэхнічнае абслугоўванне каля 12 тыс. адзінак абсталявання. Праведзены эксплуатацыйны кантроль металу абсталявання і трубаправодаў АЭС, у тым ліку кантроль металу корпуса рэактара. Агульная колькасць аб`ектаў кантролю склала больш за 20 тыс., уключаючы радыеграфічны кантроль металу 748 зварных злучэнняў.
Для рамонтнай кампаніі было выкарыстана больш за 26 тыс. адзінак запасных частак, інструментаў і прылад (ЗІП).
Планава-папераджальны рамонт ажыццёўлены сіламі рамонтнага персаналу Беларускай АЭС, а таксама прыцягнутага персаналу ААТ "Белэнергарамналадка", АТ "Русатам Сэрвіс" і АТ "Атамбудэкспарт".
У адпаведнасці з міжнароднай практыкай, штогод планавыя рамонтныя работы праходзяць на кожным энергаблоку АЭС для пацвярджэння надзейнасці абсталявання і тэхналагічных сістэм.
14 кастрычніка 2024, Мінск
БЕЛТА
14 кастрычніка 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/15/75538
Текущая дата: 28.12.2024