Белорусский портал в Казахстане

У Бабруйску кіроўца спрабаваў даць хабар супрацоўніку ДАІ



Аб гэтым паведамляе ТГ-канал МУС.

26-га лістапада днём на скрыжаванні вуліц Мінская-Шынная 50-гадовы мясцовы жыхар, рухаючыся на аўтамабілі Mercedes-Benz Sprinter, праехаў скрыжаванне на забараняльны сігнал святлафора. Супрацоўнікі ДАІ спынілі парушальніка.

Каб пазбегнуць адказнасці мужчына прапанаваў інспектару хабар у памеры 100 рублёў. Міліцыянер запатрабаваў прыбраць грошы і папярэдзіў, што такія дзеянні супрацьзаконныя і цягнуць за сабой крымінальную адказнасць. Аднак кіроўца гэта праігнараваў, пакінуў салон службовага аўто, пакінуўшы купюру.

Следчымі ў дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа за дачу хабару. Заканадаўства за такое злачынства прадугледжвае ў тым ліку і пазбаўленне волі тэрмінам да пяці гадоў.

Звязда, 27 лістапада 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/150/67202
Текущая дата: 19.11.2024