Белорусский портал в Казахстане

Вытанчаная іншаземка: у нацпарк «Прыпяцкі» заляцела ўнікальная госця



На тэрыторыі нацпарка была заўважаная ястрабіная сава. Ва ўстанове ўпершыню рэгістравалі гэты від.

«Традыцыйна ястрабіная сава гняздуецца ў тайговай зоне Еўропы і Азіі. Для Беларусі гэта вельмі рэдкі від. Усяго ж у Беларусі гэтую паўночную красуню бачылі каля дзясятка разоў. Але так далёка ў паўднёвай частцы яна яшчэ не адзначалася», — паведамілі ў «Прыпяцкім».

У нацпарку не выключаюць, што рэдкая птушка яшчэ пагосціць на іх тэрыторыі і ў аматараў-бёрдвотчараў будзе магчымасць яе ўбачыць і сфатаграфаваць. Ва ўстанове гатовыя дапамагчы з арганізацыяй фотапалявання.

Звязда, 28 лістапада 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/150/67216
Текущая дата: 19.11.2024