Адвакаты 2 снежня з нагоды Дня юрыста правядуць бясплатныя кансультацыі для малазабяспечаных, паведаміла прэс-сакратарка Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Ірына Рэут.
Малазабяспечаныя грамадзяне змогуць атрымаць юрыдычную кансультацыю ў галіне працоўнага, грамадзянскага, сямейнага, жыллёвага і іншага права.
Практыка адвакатаў паказвае, што часцей за ўсё падчас такіх акцый людзей цікавяць пытанні, звязаныя з сямейнымі адносінамі, сацыяльнай падтрымкай, працаўладкаваннем і вылічэннем працоўнага стажу.
Акцыя будзе праводзіцца ва ўсіх рэгіёнах краіны ў форме вусных кансультацый па пытаннях, не звязаных з прадпрымальніцкай дзейнасцю і не патрабавальным азнаямлення з дакументамі.
Больш падрабязна з інфармацыяй аб правядзенні акцыі ў кожным рэгіёне можна будзе азнаёміцца на сайтах тэрытарыяльных калегій адвакатаў.
Звязда, 28 лістапада 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/150/67218
Текущая дата: 19.11.2024