Цырымонія развітання з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, які заўчасна пайшоў з жыцця 26 лістапада, прайшла у сталічным Доме афіцэраў.
Першым развітацца з Уладзімірам Макеем прыехаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Тэлеграм-канал «Пул першага» апублікаваў фатаграфію кіраўніка дзяржавы каля Дома афіцэраў, удакладніўшы, што Аляксандр Лукашэнка прыйшоў на развітанне пешшу ад Адміністрацыі Прэзідэнта.
На цырымонію прыбылі члены сям’і Уладзіміра Макея і супрацоўнікі Міністэрства замежных спраў, вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, дзяржаўных органаў.
Уладзімір Макей пахаваны на Усходніх могілках сталіцы.
Звязда, 29 лістапада 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/150/67243
Текущая дата: 19.11.2024