Белорусский портал в Казахстане

Афёра на Br35 тыс.: у Гомелі кур’ер тэлефонных ашуканцаў прыгавораны да сямі гадоў калоніі



Суд Савецкага раёна Гомеля вынес прысуд па крымінальнай справе аб махлярстве ў асабліва буйным памеры, учыненым групай асоб.

У маі гэтага года фігурант праз тэлеграм далучыўся да злачыннай схемы. У тэлефоннай перапісцы ўступіў у злачынную змову з неўстаноўленнай асобай, ад якога атрымліваў дадзеныя і алгарытм дзеянняў па падману састарэлых грамадзян.

У злачыннай схеме яму была адведзена роля кур’ера. Ён прыбываў па адрасах і забіраў у пенсіянераў грошы для нібыта спрыяльнага вырашэння пытання аб непрыцягненні іх сваякоў да крымінальнай адказнасці з-за выдуманага ДТЗ. Усяго ў чатырох старых чалавек ён забраў Br35, 2 тыс. Выкрадзеным распарадзіўся па ўласным меркаванні.

Прыгаворам суда прызнана віна фігуранта ў завалоданні маёмасцю шляхам падману (махлярстве), учыненым групай асоб, у асабліва буйным памеры. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе сямі гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама ён павінен выплаціць 200 базавых велічынь штрафу.

Прысуд у законную сілу не ўступіў.

Звязда, 25 лістапада 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/151/67181
Текущая дата: 19.11.2024