Белорусский портал в Казахстане

У Клецкім раённым Цэнтры культуры адкрылася выстава «Матчына хустачка»



У Клецкім раённым Цэнтры культуры адкрылася выстава пад назвай «Матчына хустачка», паведамляе тэлеканал «Беларусь 1».

У экспазіцыю з больш чым ста прадметаў увайшлі касынкі, хусткі і шалі, якія стваральнікі вернісажу збіралі на працягу двух дзесяцігоддзяў. Выстава стала сапраўды народнай: не толькі энтузіясты з цэнтра культуры, але і шматлікія жыхары Клецка і раёна, у тым ліку старажылы даставалі хусткі з сямейных куфраў і перадавалі рэліквіі.

Значную частку экспазіцыі складаюць і галаўныя ўборы, знойдзеныя падчас навуковых экспедыцый па вёсках Клецкага раёна. Некаторым асобнікам больш за сто гадоў. 

На выставе «Матчына хустачка» жыхары Клецка прадставілі і сучасныя варыянты адзення, якія ствараюць з класічных хустак. Дадатак да экспазіцыі — практычныя рэкамендацыі па доглядзе і рэстаўрацыі старадаўніх галаўных убораў.

Звязда, 13 лістапада 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/153/67087
Текущая дата: 19.11.2024