Белорусский портал в Казахстане

РУП «Белпошта» пачала прымаць заказы на віншаванні ад Дзеда Мароза



РУП «Белпошта» пачала прымаць заказы на віншаванні ад Дзеда Мароза, якое паштальён прынясе дзіцяці дадому напярэдадні Новага года, паведамляецца на сайце прадпрыемства.

Мяккая цацка, Кніжка-размалёўка з віншаваннем ад Дзеда Мароза, віншавальныя паштовыя карткі — варыянты віншаванняў можна выбраць на сайце «Белпошты».

Аформіць заказ можна на сайце, у любым аддзяленні паштовай сувязі ці ў паштальёна. 

Заказы на перасылку па Беларусі прымаюцца да 22 снежня 2022, за мяжу — да 1 снежня 2022.

Звязда, 13 лістапада 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/153/67088
Текущая дата: 19.11.2024