Супрацоўнікі наркакантролю і аддзела ДАІ Цэнтральнага РУУС сталіцы паблізу ляснога масіву па падазрэнні ў незаконным абароце наркотыкаў з доказамі злачынства затрымалі дваіх мінчукоў (23 і 38 гадоў), якія перамяшчаліся на аўтамабілі.
Па інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, падчас агляду транспартнага сродку аператыўнікі знайшлі і канфіскавалі звыш 10 грамаў небяспечнага наркатычнага сродку гашыш.
Устаноўлена, што вадзіцель у момант кіравання аўтамашынай знаходзіўся ў стане наркатычнага ап’янення. Абодва затрыманыя працуюць кухарамі ў адным са сталічных рэстаранаў дастаўкі азіяцкай ежы.
Па словах падазраваных, наркотыкі яны набылі ў даркнэце, частку з іх павінны былі перадаць яшчэ аднаму свайму калегу.
Следчым заведзена крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў.
Сяргей Расолька
Звязда, 1 лістапада 2022
Звязда, 1 лістапада 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/155/66979
Текущая дата: 19.11.2024