У Брэсцкім абласным кадэцкім вучылішчы прайшло пасвячэнне ў кадэты. Урачыстую клятву кадэта вымавілі 58 юнакоў і дзяўчат, паведамляецца ў тэлеграм-канале Міністэрства абароны.
Сваю гісторыю вучылішча пачало 1 верасня 2011 года.
Тады дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, была перайменавана ў Дзяржаўную ўстанову агульнай сярэдняй адукацыі «Брэсцкае абласное кадэцкае вучылішча».
За 11 гадоў існавання са сцен вучылішча выпусціліся больш за 500 кадэтаў. Большая частка з іх звязала сваё жыццё з афіцэрскай службай у сілавых структурах.
Кожны з іх — сапраўдны патрыёт нашай краіны.
Звязда, 29 кастрычніка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/156/66965
Текущая дата: 19.11.2024