Белорусский портал в Казахстане

Арганізатара наркамаркету затрымалі ў Мінскай вобласці



У Менскай вобласці затрымалі арганізатара наркамаркета.

У поле зроку праваахоўнікаў трапіў 31-гадовы ўраджэнец адной з суседніх краін, які пражывае ў Дзяржынскім раёне. Паўгода мужчына працаваў закладчыкам псіхатропаў, а мінулай вясной арганізаваў уласны наркашоп.

«Аптовыя партыі забіраў па ўсёй Беларусі, дзяліў іх на дозы і раскладваў на тэрыторыі сталіцы, Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Дома ў фігуранта выяўлена і канфіскавана больш за 300 г розных наркотыкаў, электронныя вагі, пакеты для фасоўкі і ізастужка», — распавялі падрабязнасці ў МУС.

Следчыя распачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту.

Звязда, 23 кастрычніка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/157/66870
Текущая дата: 19.11.2024